Габрэі ў гісторыі Беларусі
Сергей Васильев
Narrator Сергей Васильев
Publisher: Лятучы ўніверсітэт
Summary
Курс Сяргея Харэўскага "Габрэі ў гісторыі Беларусі" на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта. Беларусь – радзіма тысячаў габрэяў, якіх ведае ўвесь свет: ад выбітных мастакоў Хаіма Суціна і Марка Шагала да шэрагу прэзідэнтаў і прэмʼер-міністраў Ізраіля, такіх як Хаім Вейцман, Менахем Бегін, Шымон Перэс. Ад першых дакументальных згадак у XII ст. да цяперашняга часу габрэі заўсёды займалі заўважнае месца ў беларускім грамадстве, перш за ўсё – у культурным і эканамічным плане, але, канешне, і колькасна. Так, у 1897 г. у Мінску жыло 47 560 габрэяў, альбо 52 % ад усяго тагачаснага насельніцтва горада. Як складваліся адносіны габрэяў і беларусаў на працягу стагоддзяў нашай агульнай гісторыі? Як палітычныя падзеі ўплывалі на лёс і статус канкрэтных людзей і цэлага народа? Як, нягледзячы на шматразовае амаль поўнае вынішчэнне, габрэі Беларусі здолелі выжыць, захаваўшы сваю самабытную культуру і нацыяльную годнасць? Пра гэта і многае іншае – у курсе культуролага, мастака і гісторыка мастацтва Сяргея Харэўскага.
Duration: about 2 hours (02:01:45) Publishing date: 2023-04-19; Abridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —

