Дарога
Валерий Макеев
Narrador Монтегю Родс Джеймс
Editorial: audiobooks.by
Sinopsis
Кормак Макарці "Дарога" — постапакаліпсіс найвышэйшай пробы. Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры — бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх — свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў... Як нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» — прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання. Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.
Duración: alrededor de 6 horas (06:23:41) Fecha de publicación: 08/06/2024; Unabridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —

