Чырвоны крыж
Сергей Васильев
Narrador Анна Соловей
Editorial: audiobooks.by
Sinopsis
«Чырвоны крыж» – гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу. «Беларускі аўтар Філіпенка агаляе нядаўнюю гісторыю бязлітаснай расійскай дзяржавы гісторыяй малаверагоднага сяброўства паміж маладым удаўцом і кабетай, што перажыла сталінскі ГУЛАГ… Ён уносіць свежасць і дасціпнасць у знаёмую гісторыю савецкай трагедыі». Publishers Weekly «Самым цікавым было пачуць голас маладога пісьменніка з пакалення, якое амаль не ведала савецкіх часоў, і ўбачыць, як ён змагаецца з гэтай тэмай… Журналістыка можа даць вам шмат ведаў пра праблему, акрэслівае сацыяльнае паходжанне, прыводзіць лічбы і агучвае меркаванні, але нішто так глыбока не раскрывае чалавечую душу, як раман». Los Angeles Review of Books Папяровая версія кнігі выйшла ў выдавецтве «Gutenberg Publisher».
Duración: alrededor de 6 horas (05:44:52) Fecha de publicación: 08/12/2025; Unabridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —

