¡Acompáñanos a viajar por el mundo de los libros!
Añadir este libro a la estantería
Grey
Escribe un nuevo comentario Default profile 50px
Grey
¡Escucha online los primeros capítulos de este audiolibro!
All characters reduced
Круглая Square - cover
REPRODUCIR EJEMPLO

Круглая Square

Саша Карин

Narrador Анна Соловей

Editorial: audiobooks.by

  • 0
  • 0
  • 0

Sinopsis

Біяграфічны твор пра сталенне ў СССР і пошукі сябе як беларуса, як еўрапейца, як паспяховага чалавека родам з краіны, дзе паспяховасць не віталася. 
Галоўны герой рамана Геня Руд нарадзіўся ў Менску ў сям'і ўніверсітэтцкіх выкладчыкаў. Пасля нараджэння Гені бацькі атрымліваюць кватэру ў сталінскім доме на Круглай Плошчы (цяпер плошча Перамогі), дзе галоўны герой і правёў палову жыцця. Ад «Дзюшэса» да цукерак «Чырвоны мак» — усе радасці савецкага дзяцінства былі яму даступныя, у адрозненне ад магчымасці проста адкрыць візу і паехаць у капіталістычны свет. Але вось ён ужо п’е India Pale Ale недзе ў ваколіцах Trafalgar square і прапануе нам усім аптымістычна глядзець у будучыню: аднойчы ён ужо назіраў, як разваліўся сімбіёз выпраўленча-працоўнага лагера з казармай і калгасам. 
Увага! Кніга змяшчае ненарматыўную лексіку, а таксама апісанне сцэн ужывання алкаголю і наркатычных сродкаў. Рэкамендуецца для праслухоўвання асобам, старэйшым за 18 гадоў. 
“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!”  
Уладзімер Арлоў 
"Не помніцца, калі апошні раз чытаў падобны тэкст у нашай літаратуры, каб усміхаўся і крышачку нават зайздросціў. Зноў жа, была боязь, што аўтара напаткае дыхавіца яшчэ да паловы рамана, але ён утрымаў планку да фінішу". 
В.Г.  
Кніга патрапіла ў спіс 100 лепшых кніг 2023 году, які склалі на сайце bellit.info. 
Выдавецтва папяровай версіі - "Gutenberg Publisher" (2023 год)
Duración: alrededor de 23 horas (22:32:12)
Fecha de publicación: 07/04/2025; Unabridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —