Junte-se a nós em uma viagem ao mundo dos livros!
Adicionar este livro à prateleira
Grey
Deixe um novo comentário Default profile 50px
Grey
Ouça online os primeiros capítulos deste audiobook!
All characters reduced
І ўзыходзіць сонца - cover
OUçA EXEMPLO

І ўзыходзіць сонца

Павел Засодимский

Narrador Монтегю Родс Джеймс

Editora: audiobooks.by

  • 0
  • 0
  • 0

Sinopse

Знакаміты раман Эрнэста Хемінгуэя "І ўзыходзіць сонца (Фіеста)", які шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка. Аўдыякніга выходзіць у перакладзе Юркі Гаўрука, які ўпершыню выйшаў па-беларуску ў далёкім 1976 годзе. 
Сёння, пасля нападу Расіі на Украіну, чытанне Хемінгуэя зноў становіцца актуальным. Яго жорсткая, мужчынская проза з пацыфісцкім запалам распавядае пра пасляваеннае "загубленае пакаленне", пошукі маладых людзей сябе ў новай рэчаіснасці, дзе былі знішчаны ўсе іх ранейшыя ідэалы і мары. 
Раман «І ўзыходзіць сонца» (вядомы таксама пад назвай «Фіеста»), упершыню апублікаваны ў 1926 годзе, быў напісаны Хемінгуэем за некалькі месяцаў і зрабіў яго ў адначассе знакамітым. Твор заснаваны на рэальных падзеях з жыцця аўтара — яго наведванні карыды ў Памплоне ў 1925 годзе. 
Галоўныя героі рамана — маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў крывавых баях Першай сусветнай вайны, перанеслі цяжкія траўмы і страцілі ранейшыя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры. Яны ўвайшлі ў гісторыю як цынічнае і расчараванае «загубленае пакаленне». 
Хемінгуэй паказвае дэзарыентацыю гэтага пакалення ў скупой прозе, пазбаўленай сентыментальнасці і квяцістых выразаў. Тут выразна праяўляецца знакаміты «тэлеграфны» стыль аўтара. Пісьменнік амаль не распрацоўвае ўнутранае жыццё галоўных герояў рамана. Утойваючы ключавыя дэталі іх псіхічнага і эмацыянальнага стану, Хемінгуэй перадае фундаментальную пустэчу жыцця эмігрантаў. 
Запіс зроблены ўстановай «МоцАрт». Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google. 
Папяровая і электронная версіі рамана выданы выдавецтвам «Кнігаўка».
Duração: aproximadamente 7 horas (07:22:14)
Data de publicação: 27/03/2023; Unabridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —