Кароткая гісторыя Беларусі
Аляксандр Краўцэвіч
Narrador Уладзімір Лісоўскі
Editorial: Інбелкульт
Sinopsis
На працягу 2 гадзін аўтар распавядае гісторыю нашай зямлі ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці. Аб аўтары: Алесь Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Лупачы на Гарадзеншчыне. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Доктар гістарычных навук, прафесар. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны, першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Як гісторык і літаратар, выдаў больш за 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.
Duración: alrededor de 2 horas (02:21:13) Fecha de publicación: 24/05/2022; Unabridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —

