Адкуль наш род
Уладзімір Арлоў
Narrador Уладзімір Арлоў
Editorial: BelTonMedia
Sinopsis
Аўдыякніга для кожнай беларускай сям’і. Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знакамітых продкаў. Сярод герояў Арлова – князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, "бацькі" Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы... Падкрэсліваючы выключную ролю, якую ў нашай гісторыі з першых яе стагоддзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімір Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку... Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі – ад з’яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР.
Duración: alrededor de 7 horas (06:43:38) Fecha de publicación: 30/05/2022; Unabridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —

