Join us on a literary world trip!
Add this book to bookshelf
Grey
Write a new comment Default profile 50px
Grey
Listen online to the first chapters of this audiobook!
All characters reduced
Зэкамерон - Вершы Гутаркі - cover
PLAY SAMPLE

Зэкамерон - Вершы Гутаркі

Мэри Стюарт

Narrator Кирилл Гребенщиков, Анна Соловей, Евгения Перлова, Саша Карин

Publisher: audiobooks.by

  • 0
  • 0
  • 0

Summary

«Зэкамерон. Вершы. Гутаркі» — гэта голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года (на момант публікацыі аўдыякнігі - больш за 2 гады) застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі.  
Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання Максіма Знака ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур'ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае. 
І — насуперак абставінам — чытач/слухач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя. 
Пераклад на беларускую мову («Зэкамерон») - Ігар Качуня. 
Праект стварэння аўдыяверсіі апошняга выдання кнігі па-беларуску – гэта супольная праца аўдыявыдавецтва audiobooks.by і Незалежнай тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы». Чыталі Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева, Уладзімір Пугач, музыка - Уладзімір Пугач, саўнд-дызайн - Аляксандр Зелянеўскі. 
Мы шчыра ўдзячныя краўдфандынгавай платформе Gronka.org за дапамогу ў арганізацыі і прасоўванні збора на стварэнне аўдыякнігі. Асабліва дзякуем усім, хто падтрымаў збор. Маем гонар назваць частку імёнаў у аўдыяверсіі 
Выдавецтва папяровай версіі - «Полацкія лабірынты»
Duration: about 8 hours (07:51:56)
Publishing date: 2025-09-19; Unabridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —