Unisciti a noi in un viaggio nel mondo dei libri!
Aggiungi questo libro allo scaffale
Grey
Scrivi un nuovo commento Default profile 50px
Grey
Ascolta online i primi capitoli di questo audiolibro!
All characters reduced
Аўтаспынам па галактыцы - cover
RIPRODURRE CAMPIONE

Аўтаспынам па галактыцы

Дуглас Адамс

Narratore Алеся Буландо

Casa editrice: The Association of Belarusians in America (ABA)

  • 0
  • 0
  • 0

Sinossi

Першы раман культавай серыі Дугласа Адамса «Аўтаспынам па галактыцы» выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» у 2015 годзе. Выбітная праца перакладчыка Паўла Касцюкевіча дазваляе чытачу не проста пазнаёміцца з тэкстам па-беларуску, але і атрымаць асалоду ад шматлікіх «пасхалак»: знакавыя паняцці кнігі і гульня слоў былі наўмысна адаптаваныя пад знаёмыя кожнаму жыхару Беларусі рэаліі. 
…Артуру Дэнту ніколі не шчасціла па жыцці. Асабліва яму не шчасціла па па чацвяргах. Менавіта ў чацвер ён даведаўся, што мясцовыя камунальныя службы хочуць знесці ягоны дом, каб пабудаваць яго месцы аўтамабільны праезд — а адначасова з гэтым міжгалактычныя бюракраты збіраюцца зрабіць тое ж самае з Зямлёй. Артур паспявае ўратавацца, і з гэтага пачынаюцца ягоныя прыгоды. 
Аўдыяверсія рамана была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google і з’яўляецца сумесным праектам Association of Belarusians in America і audiobooks.by.
Durata: circa 6 ore (06:20:21)
Data di pubblicazione: 31/01/2023; Unabridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —