Begleiten Sie uns auf eine literarische Weltreise!
Buch zum Bücherregal hinzufügen
Grey
Einen neuen Kommentar schreiben Default profile 50px
Grey
Hören Sie die ersten Kapitels dieses Hörbuches online an!
All characters reduced
Палёт над гняздом зязюлі - cover
HöRPROBE ABSPIELEN

Палёт над гняздом зязюлі

Орі Кетс

Erzähler Аркадий Стругацки

Verlag: audiobooks.by

  • 0
  • 0
  • 0

Beschreibung

Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад няспынным кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак Камбінату дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі – азартны гулец, жартаўнік і валацуга. Мы бачым ягонае змаганне вачыма Правадыра Бромдэна: нібыта глуханямы індзеец-мяшанец назірае за спробамі Макмэрфі вярнуць насельнікам шпіталю годнасць і надзею. У сваім першым рамане Кен Кізі стварыў драпежны і жывы свет, у якім няпроста пабачыць падзел паміж нармальнасцю і вар'яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе паверыў. 
Папяровае выданне гэтай культавай кнігі ў перастварэнні Аляксея Знаткевіча трапіла ў шорт-ліст Прэміі Карласа Шэрмана як адна з найлепшых перакладных кніг на беларускай мове за 2017 год. Другое папяровае выданне, а таксама першае электроннае кнігі запланаваныя на красавік 2025 года ў выдавецтве "Янушкевіч". 
Праект здзяйсняецца ў партнёрстве з кніжная серыяй «Амерыканка» – незалежным выдавецкім праектам, які аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Найлепшыя амерыканскія кнігі ў найлепшым перакладзе на беларускую мову пакліканыя пашырыць далягляды беларускай культуры. «Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе сіламі перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Кнігі выходзілі дзякуючы супрацы з шэрагам незалежных выдавецтваў і грамадзянскай супольнасцю, якая фінансавала выданні праз краўдфандынг. 
Пераклад з англійскай Аляксея Знаткевіча 
Рэдактар аўдыяверсіі: Сяргей Шупа 
Дызайн вокладкі: W.M, ілюстрацыя: @chkalava
Dauer: etwa 12 Stunden (12:19:05)
Veröffentlichungsdatum: 27.01.2025; Unabridged; Copyright Year: — Copyright Statment: —